З жыцця пайшоў знакаміты пісьменнік Умберта Эка

20 февраля 2016

Сумныя навіны прыйшлі гэтай раніцай з Італіі. З жыцця пайшоў знакаміты пісьменнік Умберта Эка. Паводле звестак мясцовых СМІ, вядомы на ўвесь свет італьянскі інтэлектуал памёр увечар у пятніцу ва ўласным доме. Што менавіта стала прычынай яго смерці, не паведамляецца. Умберта Эка быў не толькі пісьменнікам, але і філосафам і спецыялістам па семіётыцы. Ён здабыў сусветную любоў і прызнанне, напісаўшы такія творы, як "Імя ружы", "Маятнік Фуко", "Востраў напярэдадні". Апошні раман Эка - "Нулявы нумар" - выйшаў летась. Пісьменнік быў членам вядучых сусветных акадэмій, лаўрэатам найбуйнейшых прэмій свету, кавалерам Вялікага крыжа і Ганаровага легіёна.