Масква расцэньвае тэракт у "Аэробусе А321" як нападзенне на краіну

18 ноября 2015

У адным шэрагу з атакай на Парыж стаяць тэракты ў Бейруце і на Сінаі. Масква расцэньвае тэракт, які прывёў да гібелі аэробуса Кагалымавія, як нападзенне на краіну. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Дыпламат спаслаўся на артыкул 51 Статуту ААН, які сцвярджае права любой дзяржавы на індывідуальную або калектыўную самаабарону ў выпадку нападзення на яе.

Напярэдадні кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў далажыў Уладзіміру Пуціну, што лайнер кампаніі "Кагалымавія" пацярпеў крушэнне на Сінайскім паўвостраве ў выніку тэракта. Сёння газета "Коммерсантъ" паведаміла, што бомба, хутчэй за ўсё, была закладзеная пад пасажырскім сядзеннем самалёта. Паводле звестак выдання, выбуховую прыладу маглі пранесці на борт прыбіральшчыкі салона або рабочыя, якія дастаўлялі ежу і багаж з аэрапорта Шарм-эль-Шэйха.

Фатаграфію выбуховай прылады - яна нібы знаходзілася ў бляшанцы з-пад газаванага напою - апублікавалі баевікі "Ісламскай дзяржавы". Прэзідэнт Расіі паабяцаў, што вінаватыя ў трагедыі, якая забрала 224 жыцці, будуць знойдзеныя і пакараныя.

Пасля даклада Бортнікава Расія актывізавала намаганні па барацьбе з "Ісламскай дзяржавай". Масіраваны авіяўдар па пазіцыях баевікоў на тэрыторыі Сірыі нанеслі стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі. Увогуле Ту-22, Ту-160 і Ту-95 выпусцілі 34 крылатыя ракеты па цэлях у правінцыях Алепа і Ідліб. Пры гэтым Масква каардынуе свае дзеянні з Парыжам. Французскія вайскоўцы накіравалі да сірыйскіх берагоў флагман флота - авіяносец "Шарль дэ Голь". Гэта адзін з самых баяздольных караблёў на планеце. Да ваеннай аперацыі могуць падключыцца і ЗША. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама, які раней крытыкаваў дзеянні Расіі на Блізкім Усходзе, загаварыў аб канструктыўнай пазіцыі Крамля ў сірыйскім пытанні.