Магутны цыклон абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа Індыі

12 октября 2014
Хуткасць ветру месцамі дасягае 180 кіламетраў за гадзіну. Паводле папярэдніх звестак, у выніку ўдару стыхіі загінулі два чалавекі. Сотні дрэў выдрала з коранем, абарвала лініі электраперадачы. Эвакуіраваныя 350 000 чалавек. Зараз ратавальнікаў накіроўваюць у зоны, на якія, верагодна, прыпадзе асноўны ўдар шторму.