Магутны тайфун "Хайма" дасягнуў берагоў Кітая

21 октября 2016

Стыхія, магутнасць якой ацэньваецца на 8 балаў з 10, абрынулася на Ганконг і цалкам паралізавала жыццё горада. У рэгіёне закрыліся школы, дзяржустановы, банкі і офісы сувязі. У міжнародным аэрапорце Чэк Лап Кок адмянілі альбо затрымалі сотні авіярэйсаў.

Раней тайфун пранёсся над Філіпінамі. Непагадзь забрала жыцці як мінімум дванаццаці чалавек і нанесла астраўной дзяржаве значную шкоду. Вецер зрываў дахі з дамоў, валіў дрэвы, выклікаў паводкі і апоўзні.