Магутны шторм накрыў польскі горад Згеж

4 мая 2018

Польскі горад Згеж у цэнтральнай частцы краіны накрыў магутны шторм - ён прынёс з сабою град памерам з мяч для пінг-понга. Вецер і ледзяныя шарыкі пашкодзілі стрэхі дамоў, разбілі шкло і нанеслі страты пасевам. А менш чым праз гадзіну на горад абрынуліся моцныя ліўні, што прывяло да падтапленняў.

А ў Славакіі ў Высокіх Татрах гарыць лес - каля 30 гектараў. Зону НЗ ужо пакінулі турысты і мясцовыя жыхары. Са стыхіяй змагаюцца і пажарнікі, і добраахвотнікі. Лакалізаваць полымя пакуль не ўдаецца.