Магутны пажар ахапіў напярэдадні ўвечары гасцініцу "Леагранд" у Батумі

25 ноября 2017

Магутны пажар ахапіў напярэдадні ўвечары элітную пяцізоркавую гасцініцу "Леагранд" у Батумі. У выніку загінулі 11 чалавек - дзесяць грамадзян Грузіі і адзін грамадзянін Ірана. Яшчэ звыш 20 чалавек былі шпіталізаваныя. Паводле звестак мясцовых улад, узгаранне ўжо атрымалася патушыць. Задзейнічаныя 20 пажарных брыгад, 120 ратавальнікаў і каля 200 паліцэйскіх. З будынка гасцініцы і казіно былі эвакуіраваныя больш за сотню чалавек. Праваахоўнікі высвятляюць причіну надзвычайнага здарэння. Ужо вядома, што ў гатэлі меліся парушэнні норм пажарнай бяспекі. У прыватнасці, там адсутнічала пажарная лесвіца.