Легендарны аркестр ля легендарнай цытадэлі

7 мая 2015

Амерыканскія вайскоўцы прымаюць удзел у майскіх урачыстасцях у Беларусі. Сёння ўвечары на працягу дзвюх гадзін на пляцоўцы ля Зоркі Брэсцкай крэпасці аркестр Ваенна-паветраных сіл ЗША іграў джазавую, класічную і інструментальную музыку. Гучалі і беларускія матывы. Калектыў актыўна гастралюе па ўсім свеце (за год гэта каля 400 канцэртаў) і працягвае традыцыі, закладзеныя знакамітым Гленам Мілерам у 1944 годзе. У Беларусі музыканты ўпершыню. І, як прызнаўся дырыжор аркестра, выступаць перад ветэранамі і жыхарамі горада, які першым прыняў на сябе ўдар фашысцкіх захопнікаў, асабліва хвалююча.

Заўтра амерыканскія вайскоўцы ўскладуць кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. А ўжо 9 Мая аркестр Ваенна-паветраных сіл ЗША прыме ўдзел у ваенным парадзе ў Мінску.