Стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч"

3 сентября 2019

Добрая платформа ў вялікую будучыню. Сёння стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Больш як 500 удзельнікаў з усёй краіны на працягу чатырох дзён будуць змагацца ў гульні нумар адзін на стадыёне па вуліцы Маякоўскага. Характэрна, што выступяць на турніры і 8 жаночых каманд. Дзеці пабывалі на адкрытай трэніроўцы нацыянальнай зборнай Беларусі, якая рыхтуецца да сустрэч з Уэльсам і Эстоніяй. Вядучыя гульцы краіны падрыхтавалі футбольныя падарункі. 

Цікава, што маштабны футбольны турнір пачаўся для хлопцаў і дзяўчат з хакея. Удзельнікі "Скуранога мяча" напярэдадні пабывалі на "Мінск-Арэне", дзе прайшоў першы ў новым сезоне матч "Дынама-Мінск" у КХЛ.