Магутныя ліўні абрынуліся на поўдзень Расіі

1 июля 2016

Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на Растоў-на-Доне. Горад у прамым сэнсе апынуўся пад вадой. Першыя паверхі жылых дамоў затопленыя, стаў немагчымым рух аўтамабіляў па шматлікіх трасах, у горадзе ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Непагадзь забрала жыццё 14-гадовай дзяўчынкі - магутны струмень вады змыў яе пад прыпаркаваную машыну. Яшчэ 11 чалавек пацярпелі. Непагадзь прывяла і да разбурэнняў - абрынуўся аварыйны двухпавярховы будынак, з некаторых будынкаў вецер знёс дахі.