Магутнае землетрасенне на японскім востраве Хонсю

18 июня 2018

Падземныя штуршкі адчувалі жыхары адзінаццаці прэфектур. Напрыклад, у Осацы магутнасць складала не менш за шэсць балаў з сямі. Загінулі 3 чалавекі, у тым ліку 9-гадовая дзяўчынка. Яшчэ каля 40 шпіталізаваныя. Без святла засталіся каля 170 тысяч дамоў і кватэр. Спынены чыгуначныя зносіны, адменены авіярэйсы ў аэрапорце "Кансай". Ідзе праверка ўзлётна-пасадачанай паласы. Пагрозы цунамі няма.