У Музеі гісторыі Мінска праходзіць выстава вясельных сукенак

11 марта 2024

Гісторыя вясельнай моды і культуры - у выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска. У аснове экспазіцыі - калекцыя вясельных сукенак і аксесуараў з 50-х гадоў XX стагоддзя. Сімволіку вясельнага абраду, якая мае глыбокі сакральны сэнс, дапаўняюць традыцыйныя вясельныя кароны жаніха і нявесты. А па вышытых ручніках, размаляваных куфарах і аўтэнтычных аксесуарах можна было пазнаць нявесту свайго рэгіёна. У 60-я гады сталі выходзіць замуж у міні, у 70-я ў моду ўвайшлі лаканічныя карункавыя сукенкі да падлогі. Пышнасць і элегантнасць вясельных убораў характарызуюць 80-я.

Прыгажосць і чысціня нявесты на працягу стагоддзяў апявалася ў розных народаў і краін. Дызайнер Святлана Верабей увасобіла ў сваёй вясельнай калекцыі адзення радкі беларускіх паэтаў і нават палёт бусла.