Расце колькасць ахвяр шторму ў Каліфорніі

19 февраля 2017
Моцная бура забрала ўжо 5 жыццяў. Праліўныя дажджы затапілі некалькі аўтадарог. На адной з шашы адбыўся абвал грунта. У яму ўпалі два аўтамабілі. Парывы ветру, якія дасягалі 112 кіламетраў за гадзіну, павалілі сотні дрэў і дзясяткі слупоў ЛЭП. Непагадзь таксама стала прычынай адмены і затрымак мноства авіярэйсаў. Паводле інфармацыі даных Нацыянальнай метэаралагічнай службы ЗША, гэта стыхія можа стаць наймацнейшай на поўдні штата са студзеня 1995 года.