Шматтысячная акцыя пратэсту супраць насілля ў дачыненні жанчын прайшла ў аргенцінскай сталіцы

4 июня 2015

Ля будынкаў Нацыянальнага кангрэса сабраліся вядомыя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі царквы і акцёры, а таксама сваякі ахвяраў гендарнага насілля. Прычынай акцыі стала серыя жорсткіх забойстваў жанчын, у тым ліку гібель выхавальніцы дзіцячага сада, якую забіў яе муж на вачах выхаванцаў. Такія акцыі напярэдадні ўвечар прайшлі таксама ў Чылі і Уругваі.