Мір на Данбасе павінен быць дасягнуты праз мінскія дамоўленасці

22 ноября 2014

Мір на Данбасе павінен быць дасягнуты праз мінскія дамоўленасці. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка па выніках сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозефам Байдэнам. Як адзначыў украінскі лідар, палітыкі прыйшлі да згоды, што фармат мінскага дагавора і трохбаковай кантактнай групы Украіна - АБСЕ - Расія з'яўляецца найбольш прымальным для забеспячэння мірнага працэсу ў рэгіёне. Сітуацыя на Данбасе застаецца цяжкай. Паводле апошніх звестак ААН, (яны былі апублікаваны на гэтым тыдні) ахвярамі канфлікту на ўсходзе Украіны сталі больш за 4 тысячы 300 чалавек. Каля 10 тысяч атрымалі раненні.