Мільёны павукоў ахуталі павуцінай вуліцы гарадка Гоўлберн

21 мая 2015

Кіламетрамі павуціны былі аплеценыя жыхары аўстралійскага гарадка Гоўлберн, паведамляюць інфармагенцтвы. Мільёны павукоў ахуталі павуцінай вуліцы і дамы, чым выклікалі паніку ў мясцовага насельніцтва. Навукоўцы завуць гэтую з'яву "валасы анёла", паколькі жмуты павуціны вельмі нагадваюць беласнежныя кучаравінкі анёлаў, як іх прывыклі паказваць людзі. Аднак відовішча, насамрэч, зусім не такое прывабнае, як тое, з чым яго параўноўваюць навукоўцы. Спачатку на горад проста з неба пачалі спускацца ў вялізнай колькасці маленькія чорныя павукі, а затым яны сплялі столькі павуціны, што ў белым палоне апынуўся ўвесь населены пункт. Праўда, гэтае павуцінневае покрыва неўзабаве растала, павукі разпаўзліся, і людзі супакоіліся.