МЗС Расіі правядзе сустрэчу для ўсіх акрэдытаваных у краіне паслоў замежных краін

21 марта 2018

МЗС Расіі сёння правядзе сустрэчу для ўсіх акрэдытаваных у краіне паслоў замежных краін, каб растлумачыць пазіцыю расійскага боку па справе аб атручанні ў Вялікабрытаніі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Нагадаем, Лондан ускладае віну на Маскву. Напярэдадні з Вялікабрытаніі прыляцелі 23 высланыя расійскія дыпламаты. Акрамя таго, раней былі спыненыя ўсе ўрадавыя кантакты на вышэйшым узроўні. Расія ў адказ абвясціла аб высыланні 23 брытанскіх дыпламатаў, а таксама запатрабавала спынення дзейнасці Брытанскага савета ў Расіі.

Між тым, пасол Расіі ў Лондане Аляксандр Якавенка сцвярджае, што ў адрас радавых расіян, дыпламатаў і супрацоўнікаў СМІ ў Вялікабрытаніі паступаюць пагрозы. Ён мае намер паставіць перад брытанскім бокам пытанне аб бяспецы расійскіх грамадзян.