Крызіс на Карэйскім паўвостраве стаў галоўнай тэмай сустрэчы міністраў замежных спраў Вялікай васьмёркі

11 апреля 2013

Удзельнікі сустрэчы ў Лондане адзіныя ў меркаванні, што ваенныя пагрозы з боку Пхеньяна ў спалучэнні з падрыхтоўкай да новага ракетнага выпрабавання ўяўляюць небяспечную правакацыю. Таму недапушчальна штучна нагнятаць канфрантацыю з якога-небудзь боку. Міністры таксама абмяркоўваюць сітуацыю ў Сірыі, ядзерную праграму Ірана і праблему сексуальнага гвалту ў зонах канфліктаў. Па Сірыі - у адрозненне ад Паўночнай Карэі - сярод удзельнікаў сустрэчы аднадушнасці няма.