Элементы вулічна-дарожнай сеткі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"

26 января 2018

Назвы з афіцыйным статусам. Элементы вулічна-дарожнай сеткі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" - магістралі, плошчы, праспекты - сталі геаграфічнымі аб'ектамі. На будынках хутка з'явяцца шыльды з назвамі вуліц і нумарамі. Актуальная інфармацыя абновіцца і на навігацыйных картах. Прычым адміністрацыя парка па ўзгадненні з кітайскімі партнёрамі можа прысвойваць новым вуліцам і новыя назвы.

За мінулы год у парку было завершана будаўніцтва неабходнай інжынернай інфраструктуры. Усяго ў "Вялікім камені" зарэгістраваны 26 рэзідэнтаў.