Міжнародны валютны фонд выдзеліў Кіеву новы крэдытны транш

15 сентября 2016

Міжнародны валютны фонд выдзеліў Кіеву новы крэдытны транш - 1 мільярд долараў. Савет дырэктараў МВФ завяршыў другі агляд антыкрызіснай праграмы Украіны, якая афіцыйна абмяркоўвалася ўпершыню больш як год таму. Мяркуецца, што ў выпадку выканання праграмных крытэрыяў у лістападзе Украіна зможа атрымаць транш памерам каля аднаго мільярда 300 мільёнаў долараў, а ў лютым наступнага года яшчэ два мільярды. Гэту інфармацыю ўжо пацвердзілі ўкраінскія ўлады.

Нагадаем, напярэдадні міністры замежных спраў Украіны, Германіі і Францыі абмеркавалі ў Кіеве меры па ўмацаванні бяспекі ў зоне канфлікту ў Данбасе. На гэтай сустрэчы ўкраінскі бок гарантаваў выкананне рэжыму спынення агню з 15 верасня. Кіраўнік французскага Міністэрства замежных спраў Жан-Марк Эра падкрэсліў, што альтэрнатывы мінскаму працэсу па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу няма. Кіраўнік нямецкага МЗС выказаў спадзяванне на тое, што, калі бакі канфлікту будуць выконваць рэжым цішыні даўжэй за абвешчаны тыдзень, то з'явіцца рэальная магчымасць далейшай развядзення войскаў. Чакаецца, што сёння французскі і нямецкі міністры наведаюць гарады Краматорск і Славянск.