Металічны пісталет, выраблены на 3D-прынтары, страляе сапраўды

14 ноября 2013

Металічны пісталет, выраблены на 3D-прынтары, страляе сапраўды - тэстыраванне навінкі праводзіць зараз амерыканская кампанія-распрацоўшчык. Вытворцы зброі сцвярджаюць, што створана яна выключна ў мэтах рэкламы. 34 дэталі пісталета створаныя метадам прамога лазернага спякання металу, яшчэ дзве - лазерным спяканнем вугляроднага валакна. Трываласць пісталета вельмі высокая - і гэта ўжо рэальнасць. Так НАСА вырабляе на прынтары інжэктары для ракетных рухавікоў.