Масавыя беспарадкі ў Каіры

13 января 2014

Каб разагнаць актывістаў, паліцэйскім прыйшлося ўжыць слёзатачывы газ. Ёсць пацярпелыя. І падстава для хваляванняў ёсць. На тыдні ў Егіпце павінен прайсці рэферэндум наконт праекта новай канстытуцыі. Асноўны закон забароніць стварэнне партый на рэлігійнай аснове, што не задавальняе ісламістаў. Нестабільны ад палітычных пераваротаў Егіпет штомесяц губляе сотні тысяч долараў: турысты выбіраюць для адпачынку краіны больш спакойныя.