Масавая забастоўка працаўнікоў транспарту ў Аргенціне

1 апреля 2015

У Буэнас-Айрэсе зараз немагчыма паехаць ні на аўтобусе, ні на цягніку або метро. Прафсаюзы паралізавалі ўсю краіну. Шматлікія вуліцы блакіраваныя, адменены мясцовыя авіярэйсы. Баяцца выходзіць на працу і таксісты, з улікам магчымай агрэсіі ў дачыненні да іх з боку тых, хто бастуе. Таксама зачынены банкі. З вуліц не вывозіцца смецце, а ў большасці бальніц пацыентаў прымаюць толькі з неадкладнымі выпадкамі. Галоўнае патрабаванне ўдзельнікаў акцыі - адмена падаходнага падатку на зарплаты працаўнікоў транспартнай галіны. Пры гэтым, паводле слоў улад, працэнт працоўных, што выплачваюць гэты падатак, і так вельмі нізкі.