Маштабная паводка ў Кеніі

5 мая 2018

Загінулі сама меней 112 чалавек. Самая складаная сітуацыя на паўднёвым захадзе краіны. Там звыш 260 тысяч мясцовых жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Ліўні знішчылі ў рэгіёне больш чым 8 тысяч гектараў сельскагаспадарчых зямель. Адзначым, што Кенія жыве ў рэжыме надзвычайнага становішча ўжо два месяцы. Прычына - сезонныя паводкі.