Дзіцяня арангутанга выратавалі ад жорсткага абыходжання

21 марта 2015

Спецыялісты інданезійскага цэнтра па выратаванні жывёл выратавалі ад жорсткага абыходжання дзіцяня арангутанга. Сельскі жыхар трымаў яго на вуліцы ў клетцы для птушак. Будзі (так назвалі малога супрацоўнікі цэнтра) быў знясілены і пакутаваў на рахіт. Зараз ён знаходзіцца пад назіраннем урачоў і ідзе на папраўку. Спецыялісты цэнтра спадзяюцца, што змогуць вярнуць Будзі да нармальнага жыцця.