Мадрыд і Барселона здымаюць карантынныя абмежаванні

25 мая 2020
Там сёння пачынаецца першая фаза здымання карантыну. З'яўляецца магчымасць наведваць блізкіх за выключэннем пенсіянераў. Можна збірацца ў групы па 10 чалавек, але пры гэтым не забываць аб сацыяльнай дыстанцыі. Дазволілі хадзіць у кафэ з адкрытымі тэрасамі. Часткова адкрыюцца магазіны і цэрквы. У Іспаніі пацверджана 236 000 выпадкаў каранавіруса. Памерлі звыш 28 000 чалавек. У Партугаліі летнія тэрасы пачалі працаваць яшчэ на выхадных.