"Люфтганза" адмяняе амаль паўтары тысячы авіярэйсаў

6 ноября 2019

Заўтра і паслязаўтра   пройдуць забастоўкі супрацоўнікаў авіякампаніі. Асаблівы графік палётаў з-за стачак закране каля 180-ці тысяч пасажыраў. Рэйсы даччыных перавозчыкаў будуць выкананыя згодна з раскладам. Авіякампанія прапрацоўвае варыянты альтэрнатыўных маршрутаў, якія "Люфтганза" можа прапанаваць пасажырам адмененых рэйсаў. Прафсаюз бортправаднікоў заклікаў супрацоўнікаў авіякампаніі да забастоўкі ў сувязі з правалам тарыфных перамоў.