Ласі наведаліся ў нарвежскую школу

11 сентября 2013
Незвычайныя госці наведаліся ўначы ў адну са школ невялікага нарвежскага гарадка, што на паўднёвым усходзе ад Осла. Пачуўшы шум разбітага шкла, вартаўнік навучальнай установы ўжо хацеў выклікаць паліцыю, аднак убачыў на маніторы камеры назірання ласіху з двума дзіцянятамі. Жывёліна рагамі разносіла дзверы школы. Як пазней выказалі здагадку заолагі, хутчэй за ўсё ласіха ўбачыла ў шкляных дзвярах сваё адлюстраванне і пачала бадацца з уяўным сапернікам.