Ліхаманка Эбола дабралася да ЗША

3 августа 2014

Вірус выяўлены ва ўрача, які вярнуўся з Афрыкі. Амерыканскія ўлады адзначаюць, што пагрозы распаўсюджання хваробы няма - пацыент знаходзіцца ў ізалятары і прабудзе там каля года.


Адзначым, зараз ліхаманка Эбола лютуе ў Заходняй Афрыцы. У Ліберыі, Гвінеі і Сьера-Леоне небяспечны вірус забраў больш як 700 жыццяў. Да барацьбы з захворваннем далучылася Сусветная арганізацыя аховы здароўя.