Арына Сабаленка пакідае прэстыжны тэнісны турнір катэгорыі Premier у Дубаі

21 февраля 2019

Першая ракетка Беларусі ў 1/8 фіналу ва ўпартым паядынку ўступіла швейцарцы Беліндзе Бенчыч. Першы сэт застаўся за апаненткай - 6:4, але ў другой Сабаленка ўзяла рэванш - 6:2 і затым у вырашальнай партыі ўступіла на тай-брэйку - 6:7. Адзначым, што Арына не змагла рэалізаваць 6 матчболаў.