У Гродна прыбылі яшчэ тры беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ пад Варшавай

28 апреля 2017

Двое вырашылі працягнуць лячэнне ў клініках горада, адна жанчына на бальнічным дома. Сёння турфірма разам з перавозчыкам ізноў адправілі транспарт у сталіцу Польшчы - медыкі абяцаюць выпісаць яшчэ дваіх пацярпелых. Трое пацыентаў, як мяркуецца, застануцца ў Варшаве да канца тыдня. Стан усіх удзельнікаў ДТЗ здавальняючы, але пакуль ім неабходна сталае медыцынскае назіранне.

Нагадаем, у аўторак аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся ў кювет паміж Лоддзю і Варшавай. У салоне знаходзіліся два вадзіцелі і 41 пасажыр, у асноўным супрацоўнікі ГроднаГандальСервіса. Большую частку групы даставілі ў Беларусь раніцай 26 красавіка.