Лідары краін БРІКС асуджаюць аднабаковыя ваенныя інтэрвенцыі і эканамічныя санкцыі

4 сентября 2017

Аб гэтым гаворыцца ў Сямэньскай дэкларацыі, прынятай кіраўнікамі дзяржаў "пяцёркі". У дакуменце асабліва падкрэсліваецца, што ўдзельнікі БРІКС супраць адвольнага выкарыстання аднабаковых прымусовых мер у парушэнне міжнароднага права і агульнапрызнаных норм міжнародных адносін. "Ні адна краіна не можа ўмацоўваць сваю бяспеку за кошт бяспекі іншых", - гаворыцца ў дэкларацыі. У паўднёва-кітайскім горадзе Сямэнь сустракаюцца лідары Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР. Асноўнай мэтай арганізацыі з'яўляецца развіццё шматпланавага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.