Лаўрэатам міжнароднай Букераўскай прэміі стала пісьменніца з Амана Джоха Альхартхі

22 мая 2019

Напярэдадні ў Лондане журы ўдастоіла ўзнагародай яе кнігу "Нябесныя целы". Твор аб трох пакаленнях аманскай сем'і. Пісьменніцу чакае таксама грашовая прэмія - 50 тысяч фунтаў. Пераможцам міжнароднай Букераўскай прэміі можа стаць аўтар любой кнігі, якую перавялі на англійскую мову і апублікавалі ў Злучаным Каралеўстве або Ірландыі.