Дэлегацыі Паўночнай Карэі і Злучаных Штатаў прыбылі ў Сінгапур

29 мая 2018

Дэлегацыі Паўночнай Карэі і Злучаных Штатаў прыбылі ў Сінгапур для падрыхтоўкі меркаванай сустрэчы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. Яна запланаваная на 12 чэрвеня. Раней дэлегацыя ЗША сустрэлася з прадстаўнікамі Пхеньяна ў перагаворным пункце Пханмунджон у дэмілітарызаванай зоне. У Вашынгтоне пацвердзілі, што новыя санкцыі супраць КНДР вырашана адкласці.