Лагер бежанцаў на мяжы з Вялікабрытаніяй аказаўся пад пагрозай

5 сентября 2016

Пад іншай пагрозай аказаўся і стыхійны лагер бежанцаў на мяжы з Вялікабрытаніяй. Французскія аўтаперавозчыкі заблакіравалі магістраль каля горада Кале, патрабуючы яго ліквідацыі. Штодня перад лагістычнымі кампаніямі востра паўстае пытанне бяспечнай дастаўкі грузаў. Акрамя рызыкі абрабавання і пашкоджання транспарту ёсць і яшчэ адзін аспект: мігранты часта хаваюцца ўнутры грузавога адсека. Калі праваахоўнікі выяўляюць нелегала, то праз мяжу машыну не прапускаюць. Да дэманстрантаў далучыліся і фермеры. Яны маюць намер зрабіць жывы ланцуг. Удзельнікі акцыі заяўляюць, што сытыя па горла мігрантамі і іх джунглямі, дзе, паводле апошніх падлікаў, нелегальна пражываюць каля 10 тысяч чалавек.