У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі будуць рыхтаваць кадры для Савета бяспекі

26 июня 2015

Гэта нашаму тэлеканалу расказаў рэктар акадэміі Марат Жылінскі. Новая спецыяльнасць з'явіцца ўжо ў наступным навучальным годзе. А ўжо сёння дыпламы атрымалі першыя выпускнікі Дзяржаўнага кіравання ў сферы дасудовага рэгулявання. А разам з імі яшчэ каля 400 прадстаўнікоў топ-менеджменту краіны, якія практычна на два гады змянілі крэслы кіраўнікоў на студэнцкія парты.

Зараз таксама разглядаецца магчымасць адкрыцця ў Акадэміі кіравання яшчэ адной спецыяльнасці - "дзяржкіраванне і пракурорскі нагляд".