Эканамічны агляд для Беларусі ад Сусветнага банка

28 ноября 2019
Сусветны банк у сярэдзіне снежня апублікуе вынікі даследавання  дзелавога асяроддзя і эфектыўнасці прадпрыемстваў у Беларусі. Пра гэта паведамілі сёння ў офісе прадстаўніцтва міжнароднай фінансавай арганізацыі, дзе прэзентавалі эканамічны агляд для Беларусі. Падчас даследавання было апытана 600 кампаній. Мэта - вывучыць меркаванні прадстаўнікоў прадпрыемстваў  аб магчымасцях для росту прыватнага сектара або аб фактарах, якія яго стрымліваюць. Як адзначылі ў банку, дзелавое асяроддзе становіцца больш прыязным, і станоўчы эфект ад прававых механізмаў лібералізацыі  бачны і ў павелічэнні долі прыватнага сектара.

У наступным годзе Сусветны банк гатовы пачаць рэалізацыю праекта на сто мільёнаў долараў па мадэрнізацыі беларускіх універсітэтаў тэхнічнага профілю  і распрацоўцы навучальных праграм для павышэння якасці навучання.