Кур'ёз у прамым эфіры: свіння напала на журналіста

28 ноября 2019
Кур'ёзны выпадак у прамым эфіры аднаго з грэчаскіх тэлеканалаў. Карэспандэнту ў кадры перашкодзіла... свіння! Жывёліна напала на журналіста, калі той спрабаваў распавесці пра паводку ў невялікім мястэчку Кінета. Карэспандэнт сумленна спрабаваў не звяртаць на нечаканую госцю ўвагі, аднак размова са студыяй так і не атрымалася. Журналісту прыйшлося ратавацца ўцёкамі.