У Брэсце адкрыўся вялікі міжнародны медыяфорум

23 мая 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне яго ўдзельнікам і гасцям. Сімвалічна, што ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў месцам правядзення форуму абраны Брэст - горад, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага.

"Нашы народы здзейснілі вялікі подзвіг, абаранілі ў той вайне сваю свабоду і незалежнасць, таму што былі разам. Сёння мы таксама разам павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і гледачовы, чытацкі выбар на карысць журналістыкі праўды, справядлівасці і аб'ектыўнасці", - гаворыцца ў прывітанні.

Журналісты з 25 краін сёння прыехалі ў Брэст. Сярод іх Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Арменія, Італія, Расія і Венгрыя. Усяго больш за сто замежных гасцей. Яны абмяркуюць інфармацыйную бяспеку, уплыў сацсетак на грамадства, а таксама сучасныя трэнды ў журналістыцы. Акрамя гэтага, закрануць тэму развіцця рэгіянальных СМІ і праблему дэзынфармацыі ў сучасных выданнях. Цяперашні медыяфорум у Беларусі - 14. І першы, які праводзяць за межамі Мінска.

Абмен вопытам - адна з галоўных мэт форуму. У якасці спікераў выступяць вядучыя эксперты Расіі і Беларусі. Дыскусіі будуць праходзіць на чатырох пляцоўках. Завершыцца форум заўтра.