Культавы музыкант Бі Бі Кінг памёр у ЗША на 90-м гозе жыцця

15 мая 2015

Кароль блюза памёр у сваім доме ў Лас-Вегасе. На працягу дваццаці гадоў Бі Бі Кінг пакутаваў ад цукровага дыябету другога тыпу. У красавіку ён праходзіў шпіталізацыю з-за абязводжвання арганізма. Гітарыст, спявак і аўтар песень, Кінг атрымаў некалькі прэмій "Грэмі", заняў шостае месца ў рэйтынгу самых вялікіх гітарыстаў усіх часоў паводле версіі часопіса Rolling Stone. У 2006-м музыкант спыніў выступленні за сталага ўзросту і дрэннага здароўя.