Крушэнне самалёта ў Расіі: у авіякатастрофе ў Іркуцкай вобласці загінулі 4 чалавекі

13 сентября 2021

Авіякастрофа ў Іркуцкай вобласці Расіі. Загінулі 4 чалавекі, 12 пацярпелі, 4 знаходзяцца ў цяжкім стане. Жорсткую пасадку самалёт здзейсніў у цяжкадаступнай мясцовасці недалёка ад сяла Казачынскае. Большая частка пасажыраў апынулася заблакіравана ў корпусе паветранага судна. Прыбыўшым на месца ратавальнікам спатрэбілася некалькі гадзін, каб вызваліць людзей. Асноўная версія крушэння - адмова навігацыйнай сістэмы. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб парушэнні правіл бяспекі. Як распавёў выжыўшы пілот, падчас заходу на другі круг самалёт узяў занізкую вышыню, з-за моцнага туману не заўважылі сопку і ўрэзаліся ў яе. У сераду ў вобласці будзе абвешчана жалоба па загінуўшых.