Буйны разліў паліва ў Х'юстанскім суднаходным канале

11 мая 2019

Надзвычайнае здарэнне на Х'юстанскім суднаходным канале. Буйны разліў паліва адбыўся пасля таго, як там сутыкнуліся нафтавы танкер з буксірам, што перавозіў баржы. Ад удару адна з іх перакулілася, а другая атрымала пашкоджанні. На кожнай было каля 25 тысяч тон нафтапрадуктаў. Колькі паліва апынулася ў вадзе - пакуль невядома.