Удзельнікаў саміта чакаюць у Палацы Незалежнасці

30 ноября 2017

Неўзабаве ўдзельнікаў саміта чакаюць у Палацы Незалежнасці. Тут усё гатова да сустрэчы. Лідары шасці краін перш правядуць перамовы ў вузкім складзе, затым у пашыраным. На парадку дня каля 20 пытанняў. Па выніках сустрэчы плануецца падпісанне некалькіх дакументаў. Сёлета Беларусь - старшыня ў арганізацыі. Чакаецца, што будуць прынятыя рашэнні аб дзейнасці АДКБ, у якіх знойдуць адлюстраванне прыярытэты беларускага старшынства. Кіраўнікі краін таксама абмяркуюць становішча ў свеце і развіццё арганізацыі ў якасці магутнай структуры, якая гарантуе бяспеку ў рэгіёне.