Кампанія Yamaha паказала робата-матацыкліста на аўтасалоне ў Токіа

3 ноября 2015

За аснову быў узяты самы магутны спартыўны байк фірмы. Па словах экспертаў, робат прызначаны ў першую чаргу для тэсціравання сістэм бяспекі. Ён можа развіваць хуткасць да 200 кіламетраў за гадзіну. Ідэю рабатызаванага матацыкліста аўтавытворцы спрабуюць рэалізаваць ужо не першы год. Так, у 2004 годзе ў ЗША вынаходнік Энтані Левандоўскі прадэманстраваў аўтаматызаваны матацыкл "Прывідны гоншчык". За аснову тады таксама ўзялі байк кампаніі Yamaha.