Кампанія Apple адмовілася разблакіраваць iPhone зламыснікаў

2 марта 2016

Кампанія Apple адмовілася разблакіраваць iPhone зламыснікаў, якія застрэлілі 14 чалавек у снежні ў Сан-Бернардына. Рашэнне падтрымаў і нью-ёркскі суд, растлумачыўшы, што гэта з'яўляецца перавышэннем паўнамоцтваў паліцэйскіх і што ў праваахоўнікаў не хапае прававых падстаў для прад'яўлення падобных патрабаванняў да кампаніі. У Apple заяўляюць, што абараняюць звесткі сваіх кліентаў. Праваахоўнікі лічаць, што інфармацыя са смартфона магла б дапамагчы вызначыць іншых патэнцыяльных тэрарыстаў.