Колькасць загінуўшых ад урагану "Мэцью" на тэрыторыі Гаіці перавысіла тысячу

11 октября 2016

Такія звесткі ААН. Улады краіны прынялі рашэнне хаваць шматлікіх ахвяр у агульных магілах, бо не паспяваюць справіцца з кожным асобным выпадкам. Каля двух дзясяткаў са спісу ахвяраў - загінуўшыя не ад стыхіі, а ад успышкі халеры, якая адбылася як вынік складанай гуманітарнай сітуацыі ў рэгіёне. Улады актыўна займаюцца пастаўкамі чыстай вады, прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Падлікі ідуць вельмі павольна: чыноўнікі абавязаны наведаць кожны пасёлак, адкуль прыйшлі звесткі аб смерці, каб пацвердзіць фатальныя выпадкі. Раней у ААН паведамілі, што ад урагану ў Гаіці, краіне з 10-мільённым насельніцтвам, у той або іншай ступені пацярпелі больш за паўтара мільёна чалавек.