КНДР запусціла чарговую ракету

21 мая 2017

КНДР запусціла чарговую, як мяркуецца, балістычную ракету. Яна праляцела каля 500 кіламетраў і ўпала ў Японскім моры. У Сеуле і Токіа зноў устрывожаны дзеяннямі Пхеньяна. Запуск асудзілі і склікалі пасяджэнне Савета Бяспекі. Пуск ракеты ўяўляе небяспеку для марскіх і паветраных суднаў, а таксама парушае рэзалюцыі ААН. Пра гэта аб’явіў на экстраннай прэс-канферэнцыі ў Токіа генеральны сакратар урада Ёсіхідэ Суга.