Кітайскія біржы зноў рэзка абваліліся

11 января 2016

Адзін з асноўных індэксаў "Шэньчжэнь Кампазіт" абваліўся больш як на 6,5%. Пляцоўкі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна адрэагавалі на гэта хваравіта, увесь дзень яны таргаваліся ў чырвонай зоне.

Абвалілася і Маскоўская біржа. На адкрыцці гандлю курс еўра вырас амаль да 84 рублёў, долара - да 76. На расійскую валюту ціснуць і цэны на чорнае золата, якія зніжаюцца на фоне біржавой ліхаманкі.

Кошт нафты маркі "Брэнт" на Лонданскай біржы знізіўся сёння больш як на 2% - да 32 долараў і 64 цэнтаў за барэль.