Беларусь сёння адзначае Дзень чыгуначніка

7 августа 2016

Віншаванні прымаюць машыністы, праваднікі, тэхнічны персанал. Словам, тыя, хто кругласутачна клапоціцца аб камфорце і бяспецы пасажыраў. Напярэдадні свята ў краіне па адным з самых папулярных напрамкаў (Мінск - Гомель) стаў курсіраваць цягнік бізнес-класа.

Андрэй Кашко, першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі: "Разглядаюцца рознага роду работы, у тым ліку па набыцці гібрыднага рухомага складу. Г. зн. гэта склад, які частку шляху будзе ехаць на электравознай цязе, а потым на дызельным паліве. Што да найбліжэйшай перспектывы, то 9 жніўня мы адкрыем на Гомель новы цягнік. Заменім звыклыя вагонны лакаматыўнай цягі. 715 і 716 цягнікі будуць кампаніі "Штадлер".