Кітай заяўляе аб блізкім канцы эпідэміі каранавіруса ў краіне

19 марта 2020
Кітай заяўляе аб блізкім канцы эпідэміі каранавіруса ў краіне, а таксама аб невысокай імавернасці яе новай хвалі. Кітайскія навукоўцы мяркуюць, што горшае - у мінулым. Паводле слоў медкансультантаў у КНР, прынятыя ў Паднябеснай строгія меры па стрымліванні распаўсюджвання COVID-19 дазволяць узяць ачаг унутры  краін пад поўны кантроль за некалькі тыдняў. Раней у горадзе Ухань, дзе была зафіксаваная першая ўспышка каранавіруса, упершыню з пачатку эпідэміі не было адзначана новых выпадкаў "унутранай" перадачы віруса.