Кітай бярэ курс на рыначныя рэформы

13 ноября 2013
Па выніках пленума ЦК кампартыі краіны пададзена праграма эканамічных ператварэнняў на найбліжэйшыя 10 гадоў. У ёй прапісаныя канкрэтныя крокі, закліканыя павысіць эфектыўнасць другой па велічыні эканомікі свету. Згодна з гэтай дарожнай картай, неабходна дэманапалізаваць шэраг ключавых галін эканомікі, уключаючы чыгункі і энергетыку. Урад павінен узяць курс на працяг тэхналагічнай мадэрнізацыі, а эканоміка - стаць больш адкрытай для прыватнага капіталу.